РУС БЕЛ ENG

ГОМЕЛЬ РОДНЫ БЕЛАРУСКІ (стихи посвященные дню города)

Шчыра дзверы адчыняе

Беларусь усім гасцям,

З хлебам- соллю сустракае,

А інакш і нельга нам!?

 

Колькі талентаў мы маем

Усюды: у сёлах, у гарадах.

З кожным годам харашэе

Краіна наша на вачах!

 

Ну, а Гомель – проста казка!

Дзіўны горад на Сажы.

Калі сюды хоць раз прыедзеш,

Тут захочаш вечна  жыць!

 

Чысціня і мноства кветак,

Зелень паркаў – прыгажосць!

З кожным днём прасторы  Гомель

 Расшырае на зайздросць!

 

Тут сучаснае з мінулым

пераплялося назаўжды.

 Гістарычныя матывы

Збераглі для нас дзяды.

 

Была вайна, былі разрухі-

Душу Гомель не згубіў.

Усё перамог ён з верай у сэрцы,

Устаў на ног ён, ажыў!

 

Гомель слаўны, Гомель мірны,

Гомель сэрцу дарагі,

Родны Гомель, Гомель дзіўны!

Будзь заўжды,горад, такі!

 

Ох, а колькі ў Беларусі

Найцікаўнейшых мясцін!

Зберагчы ўсё для нашчадкаў –

Наш  закон “Нумар адзін”!

 

                Iрына  Дзенiсенка

поделиться в: